"Спадчына Крэсаў" № 6, Чэрвень 2015,  ISSN 2544-0039
"Dziedzictwo Kresowe" nr 6, czerwiec 2015  ISSN 2299-7024

З успамінаў малалеткі з Сібіры
(Высылка ў казахскія стэпы вачыма дзіцяці)

У 1939 г. мне споўнілася 5 гадоў. Я нарадзіўся ў павятовым горадзе Вілейка. З таго часу помню два выпадкі.

Першы гэта паездка на вакацыях у бацькаў маёнтак Залессе (непадалёку ад Івенца), дзе гаспадарыў дзядзька Казік. Дзядзька вельмі ўсцешыўся з нашага прыезду. Ён загадаў ачысціць адзін з пакояў (да голых сценаў і пустой падлогі), завёў мяне туды і сказаў, што гэта маё каралеўства і я магу тут рабіць усё, што захачу. Пачалося замалёўванне падлогі рознакаляровымі палоскамі, а таксама забіванне ў яе дзясяткаў цвікоў. Сцены пакрываліся абстракцыянісцкімі малюнкамі. Гэта пакінула вельмі вялікае ўражанне.

Другое гэта ўжо ў Вілейцы ў кастрычніку. Бацька наіўна паверыў плёткам, што распаўсюджваліся НКУС, што арышты скончыліся, і вярнуўся з Вільні да дому. У гэты ж самы дзень прыйшлі энкавэдысты. Штыкі на вінтоўках, гучныя воклічы: Дзе золата?, Дзе зброя?. Яны загадалі нам стаць пад сцяну, а самі перавярнулі дом дагары нагамі. Нічога не знайшоўшы, забралі бацьку, і з таго часу мы не мелі пра яго аніякіх звестак. Праз 60 гадоў Інстытут нацыянальнай памяці афіцыйна паведаміў мне пра расстрэл бацькі ў вілейскай турме.

У лютым 1940 г. было абяўлена пра вываз у Сібір. Мама ведала, што належыць да групы, прызначанай да вывазу, таму ўцякла з Вілейкі ў сямейны фальварак Ліберянава (25 кіламетраў ад Вілейкі палявымі дарогамі). Яна мела надзею, што там яе не знойдуць але знайшлі. У пачатку красавіка, раніцай, два энкавэдысты прыехалі па маму на санях. Яны заявілі: Маеце 15 хвілін. Пакуйце ўсе рэчы ў адзін пакунак і едзем. Я яшчэ быў у ложку. Мама стала мяне апранаць. Тады старэйшы з гэтай двойкі заявіў, што не трэба мяне апранаць, бо ў распараджэнні значыцца адна Вольга Плевака, без дзіцяці. Мама пачала прасіць, а потым маліць на каленях, каб мяне таксама ўзялі. Доўга гэта цягнулася, але, параіўшыся, пагадзіліся. Час ішоў, і на пакаванне чагосьці большага яго ўжо не было. Мусілі браць тое, што ўдалося схапіць у апошні момант. І вось такім кантрабандным чынам я з мамай паехаў без білета ў Сібір.

Падчас доўгага падарожжа няшмат што адбывалася. З верхняй паліцы, на якой мы мелі месца, відаць былі штыкі і характэрныя аколышы на фуражках салдат. Пільнавалі нас з усіх бакоў. Памятаю толькі вялікае ўзрушэнне ў вагоне пры перасячэнні мяжы Еўропы і Азіі. Былі страх і роспач, бо Азія гэта холад, голад і дзікунства. Што мела быць у любым выпадку.

Даехалі да Казахстану. У калгас Дзмітраўка Паўладарскай вобласці нас прывезлі на грузавіках. Усіх людзей з гэтага калгаса сабралі пасярод вёскі. Камендант транспарту зачытваў прозвішчы семяў. Названая сямя павінна была выйсці з машыны, пасля чаго хтосьці з мясцовых жыхароў выходзіў і забіраў яе да сябе. Нас прытуліла ўдава з пяццю малымі дзецьмі. На ўсю грамадку былі адныя толькі боты, што не перашкаджала дзецям бегаць да суседзяў, нягледзячы на паўметра снегу і больш за дзесяціградусны мароз.

Калгас Дзмітраўка знаходзіўся на бяскрайнім стэпе, раўнюткім, як водная гладзь. Стэп быў парослы купкамі невысокай сухой травы, якую елі авечкі, каровыі і коні. Каровы пакідалі пасля сябе спаражненні ў выглядзе ляпёшак, якія ў высушаным выглядзе называліся кізякамі. Кізякі былі галоўным і адзіным сродкам ацяплення для кухонных плітаў, а зімой і для абагравальных печак. У пачатку свайго жыцця тут палякі збіралі кізякі ў рукавічках альбо з дапамогай спецыяльных палачак, што выклікала вялікі смех у тубыльцаў. Але гэта было вельмі нядоўга, бо найпрасцей гэта было рабіць голымі рукамі.

У Дзмітраўцы жылі пераважна хахлы, у пачатку дваццатых гадоў дэпартаваныя з Украіны (пакаранне за Пятлюру), таму да палякаў яны ставіліся даволі добра. Больш за год палякі лічыліся ваеннапалоннымі, і нам нельга было афіцыйна працаваць. Жыллё выдзялялася загадам, а прадукты трэба было даставаць самому. Нікога не цікавіла, маеш ты што есці ці паміраеш з голаду.Знаходлівасць палякаў, галоўным чынам жанчын, была вялізная, таму ўсе гэты час перажылі. Мая мама шыла коўдры выраб перад гэтым у калгасе незнаёмы, але вельмі запатрабаваны. У вёсцы не было ні НКУС, ні міліцыі, таму ніхто нас не пільнаваў. Але і ўцякаць не было куды.

http://dziedzictwokresowe.plewako.eu/DK-06.pdf
Лета 1941 года. Польскія ссыльныя ў Дзмітраўцы. У верхнім радзе, чацвёртая злева маці аўтара, Вольга Плевака. У першым радзе, трэці злева, сядзіць аўтар
Здымак са збораў  аўтара.

Пасля пачатку вайны ў 1941 г. нас зраўнялі ў правах з мясцовымі, у якіх паволі канчаліся запасы ад высокага ўраджаю 1938 года, і з прадуктамі было ўсё цяжэй, як для іх, так і для нас. Я, малы хлапец, быў вымушаны сам здабываць сабе ежу, ловячы суслікаў і птушак, сам іх разбіраючы і гатуючы. Так было заўсёды, калі мама працавала ў полі, часта нават не прыходзячы на ноч дадому. У Дзмітраўцы мы пражылі чатыры гады, але неяк выжылі, хоць, выязджаючы ў 1944 г. у Тавалжан (мястэчка на стопрацэнтна салёным возеры), мы не мелі ўжо нічога з таго, што маме ўдалося прыхапіць з сабой.

У Дзмітраўцы я хадзіў у школу. Там быў адзін клас і адна настаўніца. Вучыліся ўсе разам, з першага па чацвёрты класы. Заняткі адбываліся толькі летам, зімой былі доўгія вакацыі, бо ў класе не было печкі. У першым класе нам выдалі сшытак, стальное пяро і адзін аловак. Ён быў такі цвёрды, што рваў паперу, але не пісаў. У астатнія гады нічога не выдавалася, трэба было даставаць сабе самому. Мы давалі гэтаму рады, пішучы ў сшытках, зробленых з газеты Правда, чарнілам, зробленым з сажы, разведзенай у малацэ (яно не расцякалася на газеце).

Зімой 1942 г. да нас дабраўся дзядзька Фоня (муж мамінай сястры), які быў вызвалены з лагера пасля пачатку савецка-нямецкай вайны і пакінуты самому сабе. Ведаючы наш адрас, які дазнаўся яшчэ перад вайной, ён рушыў пешкі да Дзмітраўкі. Пераадолеўшы тысячы кіламетраў, ён усё вытрымаў і дайшоў. Успамінаю гэта дзеля таго, што і дагэтуль перад вачыма стаіць ягоная абарваная, зарослая і цалкам знясіленая постаць, якая нечакана зявілася ў дзвярах нашага дома. Далучаю арыгінал верша, напісанага з гэтай нагоды адной з удзельніц ссылкі.

Уладзімір Плевака
 адзначаны Крыжам высланых у Сібір


http://dziedzictwokresowe.plewako.eu/DK-06.pdf


Вярнуўся


Вярнуўся нікім нечаканы

Вярнуўся але не да каханых

Не ў край па якім сумаваў,

Які і па мне таскаваў!

Вярнуўся сціплы, схуднелы, высокі

На нагах ледзве стоячы, чуць даваліся крокі

Вочы запаўшыя поўныя болю

Вусны жалосныя-хоць іхі ўсмех апраменьваў

Жоўтая скура, рукі спрацованы, у жылах.

Колькі сівых валасоў над ілбом у маршчынах

Пасамі спускаліся, крыючы лысіну.

Калі гаварыў, блішчала там колькі зубоў

Якія пасля вялікай цынгі засталіся.

Грудзі дыхалі шыбка і шчокі яго дрыжалі.

Вярнуўся Адмарозіўшы вушы і пальцы

У калошах падраных і гэткай фуфайцы

Хадзіў асцярожна, глядзеў падазрона

Да яды ён накінуўся ў балесным парыве.

Зеў і застаўся галодным, хоць міска была ўжо пустая

Пачуваўся чужым ён, пяклі яго вечна галодныя вусны.

Вярнуўся цень чалавека. Але ў рухах ягоных

Перамагала нязломная польская сіла

Вярнуўся Каб ворагам усім даказаць

Што паляка не зломяць: ні смерці прывід, ні выгнанне

Вярнуўся са словамі праўды на вуснах схуднелых:

Што Польшча не згіне, і мы будзем жывы.

У дзень адезду ў польскую армію
на памяць любаму дзядзьку Фоню
Ала-Зофя Сукенік.


Дзмітраўка, 25.02.1942 г.